Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/167

Гэта старонка не была вычытаная

Штаўффахер.

Пры Бруку быў забіт кароль Альбрэхт
Рукой забойцы, — верны чалавек
З Шафгаўзена паведаміў нас Мюлер.

Вальтэр Фюрст.

Кім зроблена жахлівае злачынства?

Штаўффахер.

Яно жахлівейшым імя злачынцы робіць.

Яго забіў пляменнік яго родны,
Сын брата — швабскі герцаг Іоган[1].

Мельхталь.

Чым выклікана страшнае забойства?

Штаўффахер.

Бо затрымаў гвалтоўна імператар
Старую спадчыну яго бацькоў;
І кажуць, што хацеў зусім забраць,
А герцага у біскупы паставіць.
Тады юнак паслухаўся парад
Сваіх сяброў злачынных. Разам з ім

Пайшлі фон-Эшэнбах, фон-Тэгерфельд,
Фон Варт і Пальм; ён, не здабыўшы права,

Рашыў памсціцца ўласнаю рукой.

Вальтэр Фюрст.

О, як-жа здарылася гэта жудасць?

  1. За гэтае забойства Іоган атрымаў клічку Парыцыда (на лацінскай мове — бацьказабойца).