Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

Штаўффахер.

Дзе-ж Тэль? Чаму яго няма тут з намі,
Тварца свабоды нашай? Ён найболей
Зрабіў і найцяжэй перацярпеў.
Хадзем усе мы збаўцы на спатканне
І ад усіх гукнем яму вітанне.


ДРУГАЯ З‘ЯВА

Хата Тэля. У печы гарыць агонь. Праз адчыненыя дзверы — далёкі краявід.
Гедвіга, Вальтэр і Вільгельм.

Гедвіга.

Сягоння бацька прыйдзе. Дзеткі, дзеткі!

Жывы ён, вольны; вольныя мы ўсе!
Ваш бацька выратаваў ўсю краіну.

Вальтэр.

І я таксама быў пры гэтым, маці,
Мяне успомні. Бацькава страла
Была так блізка ля мяне і я
Не зварухнуўся.

Гедвіга (абнімае яго).

Так, ты мне ізноў
Аддадзен. Двойчы я цябе радзіла!
І двойчы я адчула матчын боль!

Ўсё скончана — вы зноў са мной, абое!

І сёння прыйдзе бацька ваш ізноў!
Манах з‘яўляецца ў дзвярах.

Вільгельм.

Матуля, глянь, набожны брат стаіць там:

Ён міластыню хоча папрасіць.