Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Куоні.

Тады ўсе тут, яна найдалей ходзіць.

Руоды.

Найлепшыя званкі ў вас, пан пастух.

Верні.

І быдла гладкае. Сваё, быць можа?

Куоні.

Я не багаты. Гэта быдла пана
Фон-Атынгаўзена, даручанае мне.

Руоды.

Пасуе вельмі стужка той карове.

Куоні.

Пра гэта ведае яна сама;
Каб стужку зняў, гатова кінуць есці.

Руоды.

Як можа быдла гэта зразумець?

Верні.

Ну, не скажы. І быдла мае розум;

Мы знаем гэта, узяць хаця-б вось сарну.

На выгане у іх адна заўсёды
Стаіць на варце і склікае ўсіх,
Як толькі паляўнічага убачыць.

Руоды (пастуху).

Дамоў іх гоніце?

Куоні.

Спустошаны ўжо горы.

Верні.

Шчаслівы шлях.