Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

Нікога Тэль не кінуў без уцехі.
Усё, што здолею — зраблю.

Парыцыда (усхопліваецца і жвава хапае яго руку).

О, Тэль!
Вы з роспачы ратуеце мне душу.

Тэль.

Пакіньце рукі. Трэба йсці адгэтуль,

Тут нельга жыць схаваўшыся, адкрыта-ж

Вас бараніць не буду. Дзе цяпер
Спакой знайсці мяркуеце?

Парыцыда.

Не знаю.

Тэль.

Вось што мне бог у сэрца ўклаў. Ідзіце
Ў Італію, ў Петра святога горад
І там вы прыпадзіце да ног папы,
Хай ён вам зніме цяжкі грэх з душы.

Парыцыда.

А што, калі мяне ён выдасць мсціўцам?

Тэль.

Прыміце ўсё, што бог вам ні пашле

Парыцыда.

Як я пайду ў нязнаную зямлю?
Не ведаю дарогі я; баюся
Да іншых падарожных далучацца.

Тэль.

Я раскажу, як вам ісці, заўважце!
Ідзіце ўсё наверх, насупраць Рэйсы,
Што плынню дзікаю спадае з гор…