Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Руоды.

Будзь жонка і дзіця тут — ўсё адно;
Сягоння дзень Сымона ды Іуды,
І возера ахвяры патрабуе.

Тэль.

Карысці мала з гутаркі пустой,
А чалавек чакае дапамогі.
Паедзеш ты, рыбак?

Руоды.

Не, ні за што.

Тэль.

Тады давай сюды мне човен свой.
Спрабую я свае слабыя сілы.

Куоні.

Адважны Тэль!

Верні.

Вось гэта маладзец!

Баўмгартэн.

Мой збаўца вы, мой абаронца, Тэль!

Тэль.

Ад гнева фогта выратую я.
Ад навальніцы бог няхай ратуе.
Ды ў рукі божыя папасці лепш,
Чым у людскія. (Да пастуха). Патур-
буйся, брат,
Аб жонцы, калі часам я загіну.
Зрабіў я тое, што не мог адкінуць.
(Ускочыў у човен).