Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Адно даіць ён быдла сваё здольны

Ды толькі з ленню між узгоркаў шлёндраць.

Стары (кідае працу).

Больш не магу.

Цівун (тузае яго).

Жывей, стары, да працы!

1-шы чаляднік.

Няма у вас ні кропелькі сумлення,
Што вы старога, які сам ледзь ходзіць,
Да цяжкай працы цягнеце.

Муляр і чаляднікі.

Бязбожна.

Цівун.

Турбуйся аб сабе; раблю што трэба.

2-гі чаляднік.

Цівун, як будзе звацца гэта крэпасць?

Цівун.

Цвінг-Уры[1] будзе яна называцца.
Ярэм гэты сагнуць павінен вас.

Чаляднікі.

Цвінг-Уры?..

Цівун.

Ну, чаго-ж смяяцца?

2-гі чаляднік.

Угнуць халупінкай такою Уры?

1-шы чаляднік.

Пабачыш, шмат такіх кратовых гнёзд

  1. Цвінген — панямецку прымушаць, адсюль і назва крэпасці.