Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

Паставіць давядзецца, каб яны

Зраўняліся з гарой найменшай нашай.

(Цівун адыходзіць у глыбіню).

Муляр.

Я ў возера закіну малаток свой,

Што мне служыў у клятай гэтай працы.

Уваходзяць Тэль і Штаўффахер.

Штаўффахер.

О, лепш памерці, чым глядзець на гэта.

Тэль.

Тут небяспечна. Пойдзем лепш далей.

Штаўффахер.

Няўжо я ў Уры, ў краіне волі?

Муляр.

Каб бачылі вы толькі сутарэнні
Пад вежамі. Той, хто там будзе жыць,
Ужо не хутка пеўня крык пачуе.

Штаўффахер.

О, божа!

Муляр.

Гляньце вы на сцены, на скляпенні —
Нібы навек пастаўлены яны.

Тэль.

Што рукі ставяць, рукі могуць знішчыць.

(Паказваючы на горы).
Свабоды дом для нас бог збудаваў.