Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Вальтэр Фюрст.

Усе ведаюць яго! Што з ім? Скажыце.

Штаўффахер.

За нейкую драбніцу Ляндэнбергер
У сына у ягонага хацеў
Валоў найлепшых выпрагчы, і хлопец
Прыбіў яго прыслужніка і знік.

Вальтэр Фюрст (з узрастаючай
нецярплівасцю).

А бацька! З ім што сталася, скажыце?

Штаўффахер.

Яго пазваў намеснік да сябе
І загадаў, каб выдаў яму сына.
Калі-ж стары пакляўся, што пра сына
Не мае ён ніякай весткі, фогт
Адразу загадаў паклікаць катаў…

Вальтэр Фюрст (ускаквае і хоча
адвесці яго ў другі бок).

Маўчы, ні слова!

Штаўффахер (павышаючы голас).

„Сына я не маю,

Дык бацька ёсць“ — і паваліўшы старца,

Яму жалезам выкалалі вочы.

Вальтэр Фюрст.

О, неба, неба!

Мельхталь (убягаючы).

Выкалалі вочы?

Штаўффахер (здзіўлена да Вальтэра
Фюрста).

Хто гэта?