Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

ДРУГАЯ ДЗЕЯ

ПЕРШАЯ З‘ЯВА

Замак пана Атынгаўзена

Гатычная зала, прыбраная гербамі і зброяй. Барон, стары 85 гадоў, высокі, шляхетнага выгляду, апрануты ў хутраное адзенне, абапіраецца на кій з рогам сарны. Куоні і яшчэ шэсць слуг стаяць перад ім з граблямі і косамі. Ульрых Рудэнц уваходзіць у рыцарскім адзенні.

Рудэнц.

Я тут. Чаго жадаеце вы дзядзька?

Атынгаўзен.

Чакайце, перш па звычаю даўнейшым
З работнікамі чару падзялю я.

(Ён выпівае з келіха, які абыходзіць увесь круг).

У полі, ў лесе, з імі я не раз
Бываў і даглядаў за іхнай працай,
Вадзіў іх пад сваім штандарам ў бой;
Цяпер мне толькі быць за аканома.
Калі не сыйдзе сонца да мяне
Я не магу шукаць яго на узгор‘ях.
Сціскаецца маё жыццё увесь час
І хутка сціснецца у круг апошні,