Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

Прыемна ім з магнатамі быць роўняй
І імператара за пана мець,
Каб больш ніякага не ведаць пана.

Атынгаўзен.

Я мушу слухаць гэта з тваіх вуснаў!

Рудэнц.

Вы самі чуць хацелі, дайце-ж скончыць.

Якую ролю граеце вы, дзядзя?
Ці-ж годнасці няма вышэй, як тут
Маршалкам ці якім баронам быць
І кіраваць супольна з пастухамі?
Як? Хіба не слаўнейшы быў-бы лёс
Ўладарнага уславіць караля,
Застацца у яго бліскучым стане,
Чым пэрам быць сярод уласных слуг,

Ці побач з мужыком сядзець суддзёю?

Атынгаўзен.

Ах, Улі, Улі! Я пазнаў яго.
Спакусы голас? Ён прапоўз у вушы
Адкрытыя і сэрца атруціў!

Рудэнц.

Я не адмоўлю, ў глыбіні душы

Мне цяжка чуць чужынцаў кпін, што нас

Завуць мужыцкім рыцарствам. Мне
цяжка
Глядзець, як юнакі з усіх бакоў
Па славу йдуць пад Габсбургскія сцягі
Ці-ж мне на спадчыне сваёй залегчы
І тут у абыдзёншчыне губляць