Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

Вясну жыцця свайго? Інакшы свет
Напоўнены падзеямі і славай
За гэтымі высокімі гарамі.
Ў мяне заржавелі шалом і шчыт;
І гук хвалюючы ваенных труб,

Герольда крык, што кліча да турніра —

Іх у далінах нашых не чуваць;
Пастушы хор адно, быдлячых бомаў
Звон аднастайны вечна чуцен тут.

Атынгаўзен.

Бліскучкаю прываблены, сляпы,
Ганьбуй радзіму. Сорамна табе
Даўнейшых звычаяў тваіх бацькоў!
З пякучымі слязамі будзеш ты
Да родных гор імкнуцца калі-небудзь,
І гэтыя пастушыя напевы,
Якімі пагарджаеш ты з нуды,
Пакутаю востраю цябе ахопяць,
Калі ты на чужыне іх пачуеш.
У каханні да айчыны сілы шмат!
Чужы, фальшывы свет не для цябе,
Пры імператарскім двары сабе
Чужым ты будзеш з сваім верным
сэрцам!
Той свет інакшых вымагае цнот,
Чым тыя, што жывуць ў далінах гэтых.
Ідзі, свабодную душу прадай,

Вазьмі маёнтак, княжым служкам стань,

А сам ты мог бы панам быць і князем
На спадчыне сваёй, на вольнай глебе