Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

Мельхталь.

Што, позна ўжо?

Баўмгартэн.

Так, вартаўнік начны
У Зелісбергу[1] двойчы прагукаў.
(У далечыні чуваць звон).

Мейер.

Стой, ціха!

Бюгель.

У лясной капліцы звон
Загаманіў і гук плыве са Швіца.

Флюэ.

Паветра чыстае, далёка гук нясе.

Мельхталь.

Хай пойдзе хто з вас і агонь запаліць,
Няхай гарыць, пакуль збяруцца людзі.
(Двое выходзяць).

Зева.

Ноч ясная ад месяца; без руху
Раскінулася возера, як люстра.

Бюгель.

Ім добрая дарога.

Вінкельрыд (паказвае на возера).

Гэй, глядзі!
Туды глядзіце!

  1. Вёска на беразе возера Зелі.