Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

Мейер.

Што там? Сапраўды!
Святло там ззяе пасярод начы!

Мельхталь.

То месяц яго там адлюстраваў.

Флюэ.

Вось сапраўды цудоўнейшая з‘ява,
Другі ўвесь век падобнага не бачыць.

Зева.

Яно падвойнае; святлейшае над ім.

Баўмгартэн.

Там човен у далечыні плыве.

Мельхталь.

Напэўна Штаўффахер у сваім чоўне;
Ён на сябе чакаць не прымушае.
(Ідзе з Баўмгартэнам на бераг).

Мейер.

Вось людзі з Уры ўсё яшчэ марудзяць.

Бюгель.

Далёка ім праз горы трэба йсці,
Каб не спаткацца з вартаю ляндфорта.

(У гэты час двое сялян распальваюць агонь пасяродку).

Мельхталь (з берагу).

Хто там? Адказвайце!

Штаўффахер (знізу).

Сыны краіны.