Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Рэсельман.

Я спрэчку вашу вырашыць гатоў:

Швіц першы ў радзе, Уры першы ў бойцы.

Вальтэр Фюрст (падае Штаўффахеру меч).

Вось меч.

Штаўффахер.

Старэйшаму належыць гэты гонар.

Хоф.

Між нас за ўсіх старэйшы Ульрых Шміт.

Маўэр.

Пачцівы чалавек, але прыгонны,
І ў Швіцы быць суддзёю ён не можа.

Штаўффахер.

Ды тут-жа Рэдынг ёсць, стары ляндамман.

Навошта нам шукаць яшчэ другога.

Вальтэр Фюрст.

Хай будзе ляндамман на радзе першы.

Хто згодзен, той няхай падніме руку.
(Усе паднімаюць правыя рукі).

Рэдынг (уваходзяць у сярэдзіну).

Я не магу руку на кнігу ўскласці.
Клянуся я на гэтых вечных зорках,
Не адступлю ад права ні на крок.

(Перад ім у зямлю ўтыкаюць два мячы, усе становяцца ў кола. Швіц займае месца у сярэдзіне, Уры направа ад яго, налева Унтэрвальдэн. Рэдынг стаіць абапершыся на свой баявы меч).

Чаго прыйшлі тры горныя народы
Сюды на непрытульны гэты бераг,