Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

Ўсе сродкі мы павінны спрабаваць:
Хай скарга дойдзе да яго вушэй
Раней за звон мячоў. Заўжды жахлівы,
І ў справядлівай нават справе, гвалт.
Паможа бог, як людзі ўжо не змогуць.

Штаўффахер (да Конрада Хуна).

Да караля я ездзіў у Рэйнфельд

Прынесці скаргу на бясчынствы фогтаў

І папрасіць, каб нашы прывілеі
Старыя аднавіў кароль.
Я стрэў паслоў ад многіх гарадоў
І з швабскае краіны, і з над Рэйна
І граматы яны ўсе атрымалі
І ўсе параз‘язджаліся па хатах;
Мяне-ж, пасланага ад вас, у раду
Паклікалі і так сказалі мне:
„Не мае зараз часу імператар —

Дык ён пра вас успомніць іншым разам“.

Калі у смутку я праз залю йшоў,
Спаткаў я раптам герцага Іогана;
Стаяў ён са слязьмі ў вачах, пры ім
Яго паны фон-Варт і Тэгерфельд.
І кажуць мне: „Ратуйцеся вы самі.
Ад караля вы праўды не чакайце.
Ён сына брата свайго абабраў
І спадчыны законнае пазбавіў.
Наш герцаг спадчыны свае прасіў,
Ужо дайшоў узросту ён і мог-бы
Сам кіраваць уласнаю зямлёй.