Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

Маглі-б дзесяць-дванаццаць чалавек
Сабрацца незаўважанымі ў замку,
Схаваўшы добра дзіды пад крысой,
Бо ў замак ход са зброяй забаронен,
І да дручкоў пасля ўжо іх прыладзіць.
Другі атрад чакаць-бы мог у лесе.
І калі-б браму першыя ўзялі
І трубным гукам знак далі другім,
І кінуліся-б тут-жа ўсе з засады,
То замак-бы тады не устаяў.

Мельхталь.

А ў Росберг я магу прабрацца;
Там ёсць дзяўчына ў замку у мяне,
Яна мне можа ўночы для спаткання
Драбінку лёгкую падрыхтаваць;
Узлезу я — за мною і другія.

Рэдынг.

Ці згодны ўсе, каб пачакаць крыху?
(Большасць уздымае рукі).

Штаўффахер (лічыць галасы).

Дванаццаць супроць — дваццаць за адклад.

Вальтэр Фюрст.

Калі мы ў тэрмін замкі забярэм,
Тады з адной гары і на другую
Мы пададзім сігналы агнявыя
І ўсе сыходзяцца у цэнтр кантона.
Убачаць фогты — зброя заблішчэла.

Паверце мне, не будуць лезці ў спрэчку,

А з нашае краніы пойдуць прэч.