Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

Тэль.

Хто рана пачынае, майстрам будзе.

Гедвіга.

Ах даў-бы бог век гэтага не знаць.

Тэль.

Ім трэба ўсё умець. Хто праз жыццё
Прабіцца хоча, мусіць быць гатовым
Змагацца з крыўдай.

Гедвіга.

Як тады знайсці
Спакой у хаце?

Тэль.

Я яго не знаю.
Не ў пастухі прызначан я прыродай,
Няўпынна рвуся да нязнанай мэты.
Тады жыццём сваім здаволен я,
Калі што дзень — то новае змаганне.

Гедвіга.

І не падумаеш пра жончын страх,
Пра доўгае трывожнае чаканне.

Я з жахам слухаю заўсёды, калі хлопцы

Апавядаюць пра твае прыгоды.
І сэрца мне прарочыць кожны раз,
Што ты назад не вернешся ніколі.
Я бачу, як зблудзіўшы паміж гор,
З адной скалы ты скачаш на другую,
Гляджу як сарна шпаркая цябе
Уніз, у прорву цягне за сабою,
Як гурба снежная цябе змятае,