Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

Тэль.

Я унікаю з ім сустрэч, таму
ён мяне шукаць не будзе, пэўна.

Гедвіга.

Не йдзі туды сягоння, лепш у горы.

Тэль.

Ды што з табой?

Гедвіга.

Мне страшна, не хадзі.

Тэль.

Як можна турбавацца без падставы.

Гедвіга.

Няма падстаў, але застанься, Тэль.

Тэль.

Я абяцаўся, любая, прыйсці.

Гедвіга.

Тады хоць не бяры з сабою хлопца.

Вальтэр.

Матуленька, пайду я разам з бацькам.

Гедвіга.

Ты, Вальтэр, маці сваю кінуць хочаш?

Вальтэр.

Я прынясу табе адтуль гасцінец. (Ідзе з бацькам).

Вільгельм.

Я застаюся, мама.

Гедвіга.

Так, ты,
Мой мілы сын, яшчэ мне застаешся.

(Яна ідзе да брамы і доўга глядзіць услед адыходзячым).