— А пачытай гэта!
— ... Адносна службы яго бацькі я нічога ня ведаў і ніколі нічога ня чуў ні ад Шаўца, ні ад другіх, а вось ці ведаў пра гэта сам Шавец, ці не, я за гэта не паручаюся...»
3 комуністычным прывітаньнем Д. Смачны».
— Ты яго ведаеш?
— Вельмі добра ведаю і ён мяне таксама.
— Ну, дык як-жа ты ўсё-ткі? 3 партыяй-жа, браце, не жартуюць. Трэба правільна казаць. Ты захаваў сваё соцыяльнае паходжаньне, напісаў, што бацька калісьці быў служачы ў аднэй з канцылярый, а потым селянін-бядняк, аж яно вунь што! Навошта ты гэта рабіў?
— Але-ж я нічога ня ведаў. 3 таго, што я ведаў, я не стаіў ніводнага слова. Калі-б я ведаў, што пэўна ведала-б і парт’ячэйка, якая мяне прымала, ведалі-б пэўна суседзі... Як-жа гэта?..
— Табе пра гэта лепш ведаць, чым мне.
У Алеся зьбялеў твар ад хваляваньня, ён увесь дрыжаў. Бліжэй падступіў да сакратара.
— Дык ты што-ж, думаеш, што я сапраўды ведаў і хаваў? а?..
— Чаго думаць?.. Хіба ня так? Вось чудак!..
— Ты... ты...
Алесь ірвануўся ад стала да дзьвярэй і выйшаў. Белымі кружочкамі падаў густы сьнег. Сьнег клаўся пухам на ўспацелы лоб і раставаў, пакідаючы нячутны