Старонка:Вінаваты (1930).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

Старшыня узьняў вочы на Алеся.

— А ячэйка вас выключыла?.. Тады для мяне гэтая справа зусім ясная, бясспрэчная... Няма чаго й голаў ламаць. Магу вам у такім выпадку, хоць гэта й цяжка вам, зараней сказаць, што камісія пэўна пацьвердзіць пастанову пэдрады... Так... Бывайце.

Засланка сеў зноў у крэсла. Алесь пастаяў крыху перад сталом, азірнуўся па пакоі наўкола і, віхаючыся, выйшаў. Ногі яго дрыжэлі так, што ён ня мог спусьціцца па ступенях з другога паверху і, затрымаўшыся за парэнчу, спыніўся адпачыць.

Пасьля доўга яшчэ стаяў на высокіх ганках каля дзьвярэй дому, у якім зьмяшчалася камісія, думаў куды пайсьці.

«Можа варта да Смачнага зайсьці, яму расказаць?.. Можа ён зразумее? Не, ня варта... ня варта абцяжарваць яго гэнай справай, лепш так няхай...»

Сышоў з ганку і напрамік бліжэйшай вуліцы пайшоў у бок да вакзалу.

Цэлы дзень Алесь на таварнай станцыі ссыпаў з жалезнай пляцформы каменны вугаль. Калі праца была скончана, ён у канторы атрымаў разьлік за тыдзень выпадковай працы і пайшоў у сад. Абраўшы ў сярэдзіне саду вольнае месца на лаўцы, ён выняў з кішэні блёкнот, аловак і пачаў пісаць ліст. Некалькі раз пачынаў пісаць, потым перачытваў напісанае, вырываў і пачынаў пісаць нанава. Хацелася напісаць многа, пра