Старонка:Вінаваты (1930).pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

ўсё, што перажыў за гэтыя часы, што перадумаў. Але калі браў аловак і потым перачытваў напісаныя першыя радкі, дык зьяўлялася думка, што той, каму ён піша, не зразумее яго слоў так, як трэба, шчырасьці іх «не адчуе, а можа зразумее іх як словы, напісаныя нарошна з разьлікам на спачуваньне, і ад гэтага Алесь камячыў няскончаны пісаньнем ліст і адкідаў яго.

У садзе пачынала зьмяркацца. Тады Алесь сьпяшаючы напісаў усяго некалькі слоў на лістку з блёкнота, уклаў лісток у конвэрт і надпісаў адрасу. Гэта быў чацьверты ліст Алеся ў Менску, да Дзяніса Смачнага.

Калі яшчэ крыху сьцямнела, Алесь сабраўся ісьці на вакзал.

Ужо восьмы дзень, як студэнты тэхнікуму паехалі на вакацыі дадому да сябе, ці на працу. Многія з іх перад ад’ездам прапанавалі Алесю ехаць разам, а калі ён не згадзіўся, прасілі, каб ён чакаў пакуль паведамяць свой адрас яму і прасілі пасьля гэтага ўжо абавязкова прыехаць. Такія таварыскія адносіны сябраў і ліст, які ён на днях атрымаў з контрольнай камісіі, бадзёрылі яго. Ліст быў невялічкі, але быў напісаны у цёплых словах і абнадзейваў, хаця справа яго ўсё яшчэ ня была вырашана. 3 камісіі па разгляду апэляцый ужо ня было ніякага паведамленьня.

Апынуўшыся адзін, Алесь пасьля таго, як скончылася яго выпадковая праца па разгрузцы каменнага вугалю, парашыў пакінуць гэты горад назаўсёды. Сёньня атрымаў разьлік за тыдзень працы па рублю і семдзесят пяць капеек за дзень. Гэта склала суму,