а Алесь уважліва запісваў усё на паперу супроць прозьвішча таго, хто здаваў дабро даваў таму расьпісацца.
Зносілі разьвёрстку па аднаму, паступова, і зацягнулася гэта аж да самай ночы.
Недалёка ад хаты старшыні была вечарынка. Адтуль даносіліся гульлівыя зыкі гармоніка. Гарманісты іграў польку. Рыгор стаяў з вінтоўкай каля шулы брамы і слухаў. Да яго падышоў стары селянін, азірнуўся і паціху сказаў:
— Вы сьцеражэцеся. Булгак можа прыйсьці. А вечарынку я раіў-бы абшукаць, лівальверы ў гэтых, у багатых, ёсьць.
Рыгор паклікаў чырвонаармейца. Селянін сказаў яму тое-ж, што і Рыгору. Яшчэ раз папярэдзіў, каб сьцерагліся.
Па вуліцы ішлі трое мясцовых хлапцоў і аб нечым шапталіся. Зьмеціўшы іх — селянін стуліўся за шулу і чакаў пакуль яны пройдуць. Калі хлапцы зьніклі ў цёмнай вуліцы, селянін пайшоў дадому. Чырвонаармеец выклікаў з хаты рэшту сваіх хлапцоў і павёў іх на вечарынку. Па дарозе гаварыў, што каму рабіць.
— Алесь стане ў дзьвярах, вы каля вокан, а я з Рыгорам будзем шукаць.
Калі чырвонаармеец увайшоў з Рыгорам у хату, музыка гэтак-жа заліхвацкі іграў польку. Па хаце кружыліся парамі хлопцы й дзяўчаты. Рыгор і яго сябра сталі ля парога і чакалі.
Стукнуў яшчэ раз бубен і забраньчаў бляшкамі. Прапела яшчэ раз гармонь басамі і змоўкла. Спыні-