Старонка:Вінаваты (1930).pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

думам! Ноччу ў чалавека з самім сабой самыя шчырыя і самыя чыстыя думы.

Алесь аглядае вінтоўку. Ён адчыніў затвор і праверыў, ці ёсьць у каробцы патроны. Спусьціў паціху курок. Паставіў паміж ног вінтоўку і ласкава пагладзіў рукой яе рулю. Адчуваньне халоднай гладкай сталі заспакойвае. Па руцэ ад рулі прахлада перадаецца ўсяму целу.

«Як добра вось так у ячэйцы й атрадзе. І я не баюся, не, але хацеў-бы праверыць сябе. Няхай-бы зараз адтуль-бы, з-лад асіньніку, з туману ці з-за суседняе пуні падкрадваліся бандыты і каб таварышы моцна спалі й ня чулі... Як-бы я хацеў гэтага. Я падпусьціў-бы іх вунь туды, да плоту, каб пачалі пералазіць, а тады спусьціў-бы курок у першага, другога... двух ці нават трох я пасьпеў-бы забіць, пакуль-бы яны апамятаваліся, а потым яны заляглі-б пэўна за плотам і таксама стралялі-б, ці адпаўзалі-б назад і адстрэльваліся. А таварышы-б моцна-моцна спалі і праснуліся-б тады ўжо, калі я паранены падпоўз-бы да варот і ўпаў там... Каб паспрабаваць вялікі боль, такі, ад якога хочацца крычаць і заглушаць яго крыкам. Я сьцярпеў-бы...»

Алесь успамінае, як у нядзелю яны ўчацьвярох ішлі ў апошні раз у заставу ў Мост, каб пераняць групу бандытаў. Ішлі як зьмяркалася. Каб не паказаць сябе нікому, ішлі спачатку сьцежкамі па межах у полі, потым праз лес і далей нацянькі па няскошанай сенажаці. Прыйсьці трэба было так, каб ніхто ў Масьце ня ведаў пра іх.