Старонка:Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры.pdf/4

Гэта старонка была вычытаная

ковай шляхтай, са становішчам сялян і памешчыкаў.

У Мінску і ў Люцынцы ў яго ствараецца сваё асяроддзе. Біографы называюць сярод яго сяброў - Адама Шэмеша - мастака, Адама Пенькевіча - паэта, Ігната Легатовіча - педагога, бібліографа і паэта-аўтара беларускага верша, які дайшоў да нас (надрукаваны ў альманаху «Баян», Вільня, 1838 г.).

Скажы, вяльможны пане,
Што ў нашым будзе стане?
Бо мне нешта-ж казалі,
Што вы няслушна давалі
У марцу «падымнэга»...
- А табе, хлопе, цо до тэго?
- Праўда, што вы панамі
Пакуль жывеце над намі,
Але што з таго будзе,
Калі станем на судзе?
Не скажаш, пане, тэго:
- Цо табе, хлопе, до тэго?

Мы прыводзім гэты верш для таго, каб ясней былі настроі гэтага імправізаванага культурнага гуртка. Сваімі ў гэтым гуртку былі і Кандратовіч-Сыракомля і Станіслаў Манюшка і вядомы музыкант Антон Контскі. Гурток быў у курсе спраў той этнаграфічнай і творчай работы, якую праводзілі ў гэты час Баршчэўскі і Ян Чачот. Гурток Дуніна-Марцынкевіча быў знаёмы з перыядычнымі і неперыядычнымі выданнямі Пецербурга і Вільні, у якіх закраналіся пытанні гісторыі, мовы, творчасці беларускага народа. Біографы запэўняюць, што Дунін-Марцынкевіч меў рукапіc «Тараса на Парнасе». Усё гэта спрыяла таму, што ён сам пачаў пісаць і па-польску і па-беларуску.

Мінск у той час быў досыць ажыўленым культурным цэнтрам. Тут стала працавала руская трупа, прыязджалі вядомыя рускія артысты, у тым ліку Каратынскі. Працавала і польская трупа, якую падтрымлівалі мецэнаты з мясцовай польскай знаці, укладаўшыя ў тэатр значныя ўласныя сродкі. Мясцовая газета рэцэнзавала спектаклі. Мяркуючы па гэтых рэцэнзіях, у Мінску былі досыць здольныя артысты і артысткі. Для адной з іх была нават напісана мясцовым аўтарам цэлая п'еса. Ставіліся навінкі рускай і польскай сцэны, руская і сусветная класіка, нават оперы (прычым, першая опера ішла з «працягам», два ці тры вечары). Бый досыць сыграны аркестр з 30 музыкантаў. Дунін-Марцынкевіч аказаўся здольным аматарам-артыстам. З сваім сынам і маленькімі дачкамі - Камілай, Цэзарынай Элядыяй - ён нярэдка выступаў у канцэртах са спевамі, танцамі, з вершаванымі гутаркамі на беларускай мове, прычым і сам, і дзеці, звычайна, былі апрануты ў беларускія сялянскія касцюмы.

Асабліва карысным для Дуніна-Марцынкевіча было знаёмства і дружба з Сыракомлем і Станіславам Манюшкам. Вялікі кампазітар, для якога Беларусь была не толькі месцам нараджэння, але і выхавання яго густаў, матчынай глебай для яго таленту, захапіўся лібрэта оперы «Сялянка», якое напісаў Дунін-Марцынкевіч, і напісаў на яго музыку. Гэта творчае супрацоўніцтва прадаўжалася і далей. А. Валіцкі ў кнізе «Станіслаў Манюшка» (Варшава, 1873 г.) піша пра тое, што Манюшка напісаў быў музыку яшчэ да двух лібрэтак Дуніна-Марцынкевіча «Набор рэкрутаў» і «Валька мужыкоў». На жаль, гісторыя захавала нам толькі сведчанне пра ўсе гэтыя тры творы: яны недзе загінулі пры вандроўках Манюшкі.

Дунін-Марцынкевіч захапіўся ідэяй паставіць беларускую оперу. Ён не мог мець падтрымання ні ў рускіх, ні у польскіх колах, якія задавалі тон культурнаму жыццю Мінска. Выхад на шырокую арэну беларускай літаратуры і беларускага мастацтва ўразаўся ў іх спрэчкі аб тым, што такое Беларусь, і даваў свой, зусім не пажаданы, ім адказ. Дунін-Марцынкевіч зрабіў усё, каб правесці сваё дзецішча паміж Сцылай і Харыбдай: пушкінскі сюжет «Сялянкі» - традыцыйная форма так-званых дваровых спектакляў, дзе паны гавораць па-польску, а сяляне па-беларуску - гарантавалі яго ад папярэдняй забароны твора. Сялянскія хоры ён арганізаваў з сялян сваёй Люцынкі, сам прыняў непасрэдны удзел не толькі ў якасці рэжысэра, але і артыста - ён іграў роль войта-Навума Прыгаворкі. Опера пайшла з вялікім поспехам: яна ставілася тры разы - у 1852, 1853 і 1855 годах. Аднак, яна не знайшла водгуку ў тагочасным друку, бо беларускаму мастацтву трэба было яшчэ заваёўваць свае прызнанне. І сваімі творамі Дунін-Марцынкевіч амаль у адзіноце павёў бой за гэтае прызнанне: у 1855-1857 г. выходзяць 4 з 7-мі выдадзеных ім кніжак. Пяцігоддзе 1852-1857, такім чынам, стала фундаментам, на якім пабудавалася сучасная беларуская літаратура, драматургія і тэатр. Можна ўявіць сабе, якую кіпучую дзейнасць развіў Дунін-Марцынкевіч у гэтае пяцігоддзе і колькі трэба было любві да свайго народа, да сваёй справы, каб у тагочасных умовах вытрымаць маўклівае асуджэнне: малады з боку навакольнага «культурнага грамадства. Ствараць з самага пачатку літаратурную мову, яе граматыку, усталёўваць узаемаадносіны ўласнай творчасці і фальклора, вынаходзіць