Старонка:Віцебскія мастакі-гравёры (1928).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

ўвядзеньнем „чорнага штрыха“ і рабіўся больш рознастайным сьмелай комбінацыяй чорных і белых плям гравюры.

У сваім цыкле гравюр „Віцебск“ Юдовін даволі поўна адбіў ня толькі тыпы і бытавы бок жыцьця Віцебску, але і перадаў найбольш цікавыя архітэктурныя помнікі гораду. Пражываньне летам 1926 г. у мястэчку Гарадку (Віцебскай акругі) дало матар‘ял для стварэньня новага цыклю гравюр з местачковага жыцьця Беларусі.

Зьмешчаная гравюра „Пахаваньне“ — поўна настрою і выразна перадае сілуэтамі местачковыя тыпы. Агульная композыцыя гравюры вызначаецца вялікай сьмеласьцю ўвядзеньнем значных чорных і белых плям.

За апошнія гады Юдовін сваімі гравюрамі прымаў удзел у наступных выстаўках: 1) „Усебеларуская мастацкая выстаўка ў Менску, у 1925 г.; 2) „Выстаўка гравюр Юдовіна“, наладжаная ў 1926 г. Віцебскім акр. краязнаўчым таварыствам; 3) „Расійская ксілёграфія за 10 год“ у Ленінградзе, у 1927 г.; 4) „Графічнае мастацтва ў СССР за 10 год“ у Ленінградзе, у 1927 г.; 5) „Гравюра СССР за 10 год“ у Маскве, у 1927 г.; 6) „Усебеларуская мастацкая выстаўка“ у Менску, у 1927 г.; 7) „Мастацтва нацыяльнасьцяй СССР“ у Маскве, у 1927 г.; 8) „Міжнародная дэкорацыйная выстаўка ў Мілане“, у 1927 г. (работы прызнаны годнасьці дыплёму) і 9) Міжнародная выстаўка кніжнага знаку ў Лос-Анжэласе (Амэрыка), у 1928 г.

Гравюры Юдовіна былі зьмешчаны ў наступных <span title="вываньнях">вы-