Старонка:Віцебскія мастакі-гравёры (1928).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная


ДРУГІ віцебскі мастак Е. С. МІНІН стаў займацца ксілёграфіяй з 1926 г. і зразу ў гэтай галіне выявіў вялікую тэхнічную дасканаласьць, культывуючы пераважна „чорны штрых“. Работы Мініна заўсёды прыгожыя і гавораць аб вялікім мастацкім гусьце іх майстра. Тэмамі сваіх гравюр Мінін выбраў, галоўным чынам, архітэктурныя помнікі гораду Віцебску, і таму ў краязнаўчых адносінах яго работы вельмі каштоўныя, выяўляючы мастацкія прыгожасьці гораду.

Мінін першы зрабіў спробу стварыць нацыянальны беларускі ex-libris. Такія яго грававаныя кніжныя знакі для беларускіх культурных дзеячоў: А. Шлюбскага, М. Касьпяровіча і М. Мялешкі.

Зьмешчаная гравюра „Від Віцебску з ракі Віцьбы“ зьяўляецца вельмі тыповай для работ Мініна, як у адносінах тэмы, так і яе гравернага афармленьня. Прыгожа