Старонка:Віцебскія мастакі-гравёры (1928).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

дэталь, у портрэтах прываблівае ўвагу тонкая перадача выразу вачэй. Зьмест сваіх гравюр Гарбавец бярэ з ва- колічнага жыцьця г. Віцебску.

Зьмешчаная гравюра „Віцебск з боку рэчкі Віцьбы“ — тыповая па формальнаму разьвязаньню і выкананьню для работ Гарбаўца. Каб у рэальным знайсьці гравернае, для гравюры знарок выбрана кверху мясцовасьць, якая падымаецца з адваротнай пэрспэктывай яе архітэктуры; такая пэрспэктыва ўтрымлівае ўсю гравюру на плошчы, не дае ёй ісьці ўглыбіню. Гравер у данай рабоце імкнуўся выявіць колер гравюры (тры тоны: чорны, шэры і белы) і перадаць падаючае з верхняга левага кутка асьвятленьне. Гравюра багата гравернымі сродкамі: драўляныя і каменныя будынкі перададзены рознымі лініямі, выяўляючымі матар‘ял. Каб падкрэсьліць бялізну тынкаваньня каменных дамоў, апошнія дадзены ў асьвятленьні, а шараватасьць драўляных будыкаў падкрэсьлена малым асьвятленьнем. Неперарыўны шэры тон неба лішні раз выдзяляе белыя тынкаваныя будынкі.

Для ўтрыманьня ўсёй гравюры на плошчы справа паказана частка вежы ратушы, якая перададзена шэрым тонам і больш дэтальна распрацована, каб уроўнаважыць левую чорную частку гравюры.

У 1927 годзе Гарбавец прымаў удзел у наступных выстаўках: 1) „Гравюра СССР за 10 год“ у Маскве; 2) „Расійская ксілёграфія за 10 год“ у Ленінградзе і 3) „Усеукраінская мастацкая выстаўка ў Харкаве“.