Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/107

Гэта старонка была вычытаная

вана з дрэва і толькі ў ХII сталецьці была пабудавана з цэглы стараньнем і коштам полацкага князя Глеба.

Кожды горад на Беларусі меў сваю саборную цэркву ў крамлі або дзяцінцы. Гэтак у Бельску на замку была саборная цэрква Прачысьценская, спамінаная ў грамаце 1507 году; у Вітэбску саборная цэрква Прачысьценская; у Слуцку саборная Прачысьценская цэрква, у Менску саборная Прачысьценская, у Новагрудку саборная Барыса і Глеба, у Тураве саборная Прачысьценская, у Вільні саборная Прачысьценская, у Мсьціслаўлі саборная Сьв. Тройцы, у Смаленску саборная Прачысьценская.

ПОЛАЦКІ БІСКУП

Хрысьціянство ў Полацкую зямлю праз тарговыя зносіны з хрысьціянскім усходам і захадам пачало пранікаць ужо ў першыя векі хрысьціянства. Калі была заснована беларуская катэдра ў Полацку, данных акуратных німа, аднак, паводле расейскіх і польскіх гісторыкаў, сталося гэта не пазьней Х сталецьця.

У Полацку біскуп быў прэдстаўніком мейсцовай цэркві, быў політычнай дзержаўнай асобай, самай выдатнай асобай грамадзянскага кіраўніцтва. Яго імя нават пры Гедымінавічах у грамадзянскіх актах ставілося на першым мейсцы; ад яго імені нярэдка пісаліся граматы зьместу палітычнага. Лепшы прыклад гэткіх грамат дае грамата Полацкага біскупа Якава ў Рыгу, пісаная ў канцы ХII сталецьця. Біскуп так пішэ: «Паклон і благаславеньне ад Якава епіскопа Полацкага, пробставі намесьніку піскуплю і дзецям маім ратманом. Быў есьм ня дома во атца свайго мітрапаліта, а ныне есьм на сваем месьце ў сьвятое Софіі; а ныне есьм уведаў любоў ваша правая з сынам маім з Вітэням. Тако жа дзеці была любоў ваша первая з Палачаны з дзецьмі маімі; што вам было надабе, то было ваша. А ныне што дзецям маім надабе, таго ім не бароніце. А ныне абысьце пусьцілі жыта ў Полацко. А я кланяюся і благаслаўляю і Бога малю за вас, дзеці свае. Але