Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/111

Гэта старонка была вычытаная

прыймаць удзел у сьвецкім кіраўніцтве; урад не пытае ў яго ні рады ні благаславеньня; ён, як схізматык, па разуменьню каталікоў, не мае права заседаць у Сэнаце, у той час як усе каталіцкія біскупы з’яўляюцца сэнатарамі. За полацкім уладыкам астаецца толькі права на землі, здаўна прыпісаныя да полацкай катэдры; але і тут яго права многа ніжэй права служылых людзей і паноў радных у сваіх маетнасьцях. Усё гэта гаворыць аб тым, што стары полацкі ўладыка да Вітаўта і полацкі ўладыка новы ад Вітаўта да аб’еднаньня з Польшчай ёсьць дзьве ўстановы далёка непадобныя адна на адну.

ПРАМЫСЛОВАСЬЦЬ СТАРОЙ БЕЛАРУСІ

Эканамічны быт, г.зн. матэрыяльная заможнасьць народу, іграе незвычайна важную ролю ў яго жыцьці: чым больш заможна народная маса матэрыяльна, тым лепей і спакойней жывецца ёй, тым сільнейша і патужнейша сама дзержава, бо ня можэ быць сільнай тая дзержава, насяленьне каторай гібее ў беднаце і цесна зьвязанай з ім цемнаце. Багацтва ж народаў залежыць ад многа якіх прычын, паміж каторых выдатнае мейсцо займае геаграфічнае палажэньне старонкі, яе клімат, глеба, багацьце натуральнае; а побач з гэтым выказывае ўплыў ступень эканамічнай прэдпрыемчывасьці самога народу і варункі яго палітычнага і соцыальнага жыцьця. У свой чарод эканамічны ўклад жыцьця аказывае патужны ўплыў на соцыальны і палітычны быт. Дзеля разьвіцьця асьветы, літэратуры, навукі патрэбна вядомая матэрыяльная абясьпечэнасьць, нават маральнае дасканаленьне недаступна народу, які жыве ў вялікай беднаце і ўмысловай цемнаце. Эканамічнае працьветаньне народу дасьцігаецца разьвіцьцём прамысловасьці, рукомеслаў і торгу, прычом дзеліцца на дабываючую і ператворчую, а таргоўля — на ўнутранную і зьнешную.

У Беларусі спрадвеку істнавалі шмат якія з тых форм прамысловасьці, якія істнуюць і цяпер; таксама правечнай