значны даход. Дзякуючы надзвычайнаму багацьцю лясоў птушкамі, народ ужываў тады болей мясной стравы, чым цяпер, бо збыт на мяса быў бязьмерна труднейшы, як у нашы часы. Але галоўную цэннасьць у лавецтве становілі скуры пушных зьвяроў, каторыя ўжываліся ня толькі на цёплую адзежу, так дакончэ патрэбную ў нашым суровым клімаце, але і дзеля прадажы: імі велася абшырная таргоўля як унутранная, так асабліва зьнешная.
Бязьмерна большую ролю, як цяпер, займало ў народным жыцьці пчэльнікоўства. Пчэльнікоўства тады працьвітала ня ў форме пасечніцтва, а бортніцтва: выбіраліся дрэвы з дупламі і такія дрэвы называліся бортнымі; у борці (дуплы) садзілі пчол. Дзеля таго, што бортныя дрэвы выяўлялі цэннасьць, то права аберэгала гэту цэннасьць за іх уласьнікамі: за парубку бортнага дрэва або зьніштожэньня на ім «знамкі» (клейма) накладаўся штраф. Аб багацьці стараны мёдам сьведчыць істнаваньне мядовага падатку. І мёд і воск, як і скуры, мелі вялікі збыт як унутры дзержавы, так і заграніцу. Воск ішоў на суканьне сьвечак, а мёд на выраб знамянітых пітных крывічанскіх мядоў. Скляпы княжых харомаў мелі асобныя аддзелы для пераховываньня мядоў, так званыя «мядушы», а аб тым, якія аграмадныя запасы мёду зьбіраліся ў медушох, сьведчаць летапісі, якія апаведаюць, што ў аднаго з князёў пераховывалося 500 беркаўцаў (5.000 пудоў) мёду.
Рыбацтва таксама было пашырана больш, як цяпер, па-першае, дзеля таго, што жыхарства, дзякуючы строгаму пільнаваньню пастоў, большую часьць году кармілося рыбай, але рыба не была рэччу значнай таргоўлі, дзеля таго, што яе трудна было спароміць у запас, дзякуючы нестачы і дарагоўлі солі.
Скатаводзтва было разьвіта слаба; варункі ў нас для скатаводзтва далёка горшыя, чым, напрыклад, на сьцяпох. Хоць аб слабым разьвіцьці скатаводзтва можна гаварыць умоўна, дзеля таго, што пасьвішч было многа і не расьцярэбленыя землі цаніліся тады дзешавей за аромыя; ды і наагул земля сама па сабе, калі ў яе не было ўложана працы, не каштавала