ва ў Візантыі і Італіі. Хоць большасьць мастацкіх вырабаў у тыя часы ішла да нас з заграніцы з Візантыі і Нямеччыны, але і мейсцовае мастацтва памалу разьвівалося, асабліва цікавы арнамэнты на кахлях і гліняных выробах, а такжа на медзяных начыньнях мейсцовага паходжэньня. Шмат было кавалёў. Былі скурнякі, кушняры, краўцы і шаўцы і інш. Адзежа князёў і баяраў была шмат багацейшая ад тэй, якую насілі простыя людзі. Дзеля таго ж, што людзей багатых было шмат, зьяўлялася патрэба ў рэчах роскашы, каторыя па большай часьці набывалі з заграніцы, але ўжо вельмі рана і ў нас пачынае разьвівацца гафтарнае мастацтва (вышываньне іголкай); дахаваўшаяся віленская плашчаніца ХI сталецьця паказывае на вельмі ўжо высокае развіцьцё гэтага мастацтва ў нас. Побач з гафтарствам разьвівалося і ткацтва. До рукомесел таго часу трэба залічыць такжа перапіску і ілюстрацыю (прыаздабленьне рысункамі) кніг. Кнігі да ХV сталецьця людзі ня ўмелі друкаваць, кождую кнігу трэба было перапісаць рукой. Пісалі гусінымі пярамі на асобна выробленых скурах, званых пэргамінам. Кнігі па большай часьці аздаблялі пекнымі застаўкамі і рысункамі. Кніга была тады вельмі дарагая, дык кнігі старанна апраўлялі ў мастацкія аправы ня толькі скураныя, але нават сярэбраныя і залатыя, аздобляныя дарагамі каменьнямі.
РЭНЭСАНС БЕЛАРУСКІ XVI ст.
Да пачатку XV ст. Беларуска-Літоўскае гаспадарства ня мело агульнадзержаўнага права. Абычаевае права, сэпаратныя княжыя загады, прывілеі, судовыя пастановы, сэймовыя і вечавыя ўхвалы былі крыніцамі права. Патрэба агульнадзержаўнага права была вочавістая. У 1522 г. на віленскім сойме зроблена была прапазыцыя аб укладзе статуту. У 1529 г. гэты статут быў зацьверджэн. Першы літоўскі статут быў надрукаваны, але друкаваны экзэмпляр не захаваўсяю. Шырокі кругі шляхты былі нездаволены статутовым правам. У 1544 г. было паднята пытаньне аб пера-