Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

СТАРАСТА

Па літоўскаму статуту ўрад старасты быў чародным пасьля воеводзкага. Старасты былі розных ступеней. Адны старасты былі начальнікамі над цэлымі землямі, такімі як воевода, гэткі, напрыклад, былі стараста Жамойдзкай зямлі, стараста Валынскай зямлі, Горадзенскай, Берасьцейскай і інш. Такія старасты бывалі разам з тым і сябрамі рады гаспадарскай. Iншай катэгорыі старасты былі спраўцамі аднаго або некалькіх паветаў — як Мозырскі, Бельскі і інш., якія нават знаходзіліся ў нейкай залежнасьці ад воеводаў, прынамсі мелі ўладу болей або меней абмежаную. Урад старасты да ХV сталецьця прайшоў вялікую эволюцыю, першапачаткова стараста быў прадстаўніком зямлі, земства ў процівагу княжаму пасадніку або воеводзе, каторы быў прэдстаўніком князя і яго дружыны; пазьней жа, па зьместу сваей улады, стараста стаўся адназначным воеводзе, прынамсі ў вялікіх землях, як Жамойдзь і Валынь. Пры гэтым трэба адзначыць характэрную асобнасьць, што ў землях, дзе была здаўна разьвіта свая дзержаўная традыцыя, маюцца воеводы; у землях, дзе дзяржаўнае разьвіцьце ня вырабіло сваіх дзяржаўных форм старасты. Як адгалосак даўнай земшчыны з пад судовай кампэтэнцыі стараст быў вынят суд пад вайсковымі. Старасьцінскаму суду, паводле судоўніка князя Ягайлы Ольгердовіча 1423 году, падлегалі: 1) гвалт кабет, 2) разбой на дарогах, 3) падпал, 4) гвалт дамовый; у іншых справах старасты ня маюць права прыймаць жалаб. Паводле крыніц да нашай гісторыі відаць, аднак, што старасьцінскаму суду падлегалі наогул крымінальныя справы і справы зямельныя, але гэты суд, глядзя па часу і мейсцу, падлегаў абмежаньню. Справы цывільныя падлегалі такжа старасьце, толькі ў гэтых справах судзіў ён не сам, але выбранныя ім судзьдзі і падсудкі.

Старасты таксама, як і воеводы, самі назначалі судзьдзёў, і судзьдзі павінны судзіць разам з падстарастамі, і на тых мейсцох, дзе пакажэ стараста, на чатыры «рокі» (тэрміны) у гаду; у кожды тэрмін суд павінен трываць чатыры тыдні. У статуце 1529 году для воевод і стараст сказана: «судзьдзі ў