бы да гаспадара, каб ён адмяніў гэты парадак і дазволіў мець земскіх судзьдзеў і пісароў, выбраных ад земства і незалежных ад воеводаў і старастоў. Насколькі вядома гэткія просьбы пачаліся ад Берасцейскага сойму 1544 году, пасьля паўтарыліся на Віленскім сойме 1547 году, на каторым станы ў 9-ай сваей просьбе пісалі, каб каралеўская міласьць патурбавалася даць ім у паветах судзьдзямі людзей добрых, якія бы былі выбраны імі самімі з паміж сябе і каторыя бы пад прысягаю судзілі бы сваю брацьцю, згодна са страхам Божым і людзкой справядлівасьцю, і каб пісар у кождым павеце быў такжа прысяжны, выбраны шляхтай. Гэта самая просьба была паўторана на другім і трэцьцім Віленскіх соймах у 1551 і 1554 гадох. Урэшце, на чацьвертым Віленскім сойме 1559 году полацкія станы прост прасілі, каб даць ім прысяжных выбарных судзьдзёў і пісароў земскіх і гаспадарскую паветовую печаць. На што атрымалі адповедзь, што кароль яго міласьць адкладывае гэту справу да выданьня новага статуту, які небавам будзе апублікаваны.
Статут 1566 году, у раздзеле IV, артыкуле 1, урэшце ўстанаўляе новы лад у судовых справах: «У кождым павеце княжаты, панове рада наша, такжа рыцарства, шляхта, усе, хто бы якога стану ня быў, у каторых будуць маетнасьці ў тым павеце, павінны зьехацца да двара на тоя ўстаноўленага ў павеце, і выбраць са ўсёй шляхты таго павету, брацьці сваёй, на кожды ўрад таковы, — на судоўства чатырох людзей добрых, на падсудзцтво другіх чатырох, на пісарства трэцьціх чатырох людзей добрых, справядлівых, руплівых і знаючых правы, роду шляхэтнага, у тым павеце добра аселых, ня іншай веры, як толькі хрысьціянскай і выбраўшы іх паставіць перад гаспадарам са сваімі выбарнымі лістамі. А гаспадар з тых дванадцаці асоб выбярэ траіх для земскага суда ў тым павеце судзьдзю, падсудка і пісара. Каторыя выбраныя і зацьверджаныя гаспадарам павінны на першых судовых тэрмінах даць прысягу перад паветовым воеводам, а ў нябытнасьць яго перад каштэлянам». У другім артыкуле таго ж разьдзелу: «Такжа ўмацовываем тым урадам паветовым у кождым павеце, — судзьдзе і падсудку на ўстаноў-