прычыны яны стараюцца быць нэўтральнымі да абедзьвых варожых старон, адмаўляюцца пад рожнымі прычынамі ад учасьця ў паходах і гэтак, лавіруючы, падтрымліваюць нейкі час сваю незалежнасьць.
Гэткае палажэньне трывала датуль, пакуль у канцы Турава-Пінскія князі не ўступілі ў палітычную сувязь з Літвой за Гедыміна і не прызналі над сабой яго ўласьці.
Для вымучанага безупыннымі войнамі Турава-Пінскага княжства і да таго ешчэ зруйнаванага татарскай навалай, пераход пад уласьць Гедыміна ня мог быць цяжкі: князь гэты ўмеў прыхіліць да сябе сваіх ленных князёў кроўнымі сувязямі з літоўска-беларускімі князямі, раздачай ім высокіх урадоў, паважаньнем, шырокай толеранцыяй, захаваньнем самаўпраўленьня і інш.
Па сьмерці Гедыміна (1341 г.) вялікае княжства Літоўскае, згодна з тэстамэнтам нябожчыка князя, было падзелена паміж яго сынамі. Пінск і Тураў дасталіся Нарымунту Гедымінавічу. Але Нарымунт ня доўга ўтрымаўся: атрымаўшы Турава-Пінскае княжства сабе ў удзел, задумаў ён учыніць яго саўсім незалежным і выдзеліцца зь Літвы. На гэта ўсё літоўскія князі аднадумна адказалі паходам на Нарымунта; апошні, паводле адных, уцёк у татарскую Арду і там памёр, паводле другіх, пагадзіўся з братамі і згінуў у бітве з крыжакамі. Сыны Нарымунта не дасталі ўжо ў удзел Тураўскае княжства, і ён пераходзіць з рук у рукі. Род Турава-Пінскіх князёў канчаецца толькі ў другой палавіне ХVI сталецьця. Апошнім з іх быў Фёдар Іванавіч, патомак Яраслава. Князь Фёдар валадзеў сваім княжствам на правох ленніка В. Кн. Літоўскага, карыстаючыся поўнай аўтаноміяй у справах унутранага ўпраўленьня. Князь Фёдар быў бязьдзетным, і па яго сьмерці княжства тураўскае павінно было спасьці на В. Князя Літоўскага і Караля Польскага. Дзеля гэтага за жыцьцё сваё князь Фёдар усе свае маетнасьці стараўся атпісаць на патрэбу Архіепіскопіі Турава-Пінскай. Акром прывілеяў і наданьняў у межах свайго княжства, гэты апошні Пінска-Тураўскі князь закупляў маетнасьці па ўсім абшару Беларусі, будаваў там цэркві і манасты-