уладу і значэньне, быў у тым, каб насіць і абараняць вайсковы знак, або харугоў. Земскі харужы меў у сваім веданьні харугоў Вялікага Князьства Беларуска-Літоўскага: харужы дворны насіў харугоў гаспадарству, а харужаму паветоваму даручалася харугоў паветовая. Харужы паветовы заўсёды быў выбарны ад свайго павету, але абавязкова зацьверджаны гаспадарам. Па статуту 1566 году абавязкі харужага азначаюцца гэтак: разьдзел II, артыкул 5. Харужствы ва ўсіх землях і паветах вялікага княжства павінны быць устроены і выпаўняны гэткім чынам: «Мы, гаспадар, павінны назначаць ў харужыя толькі людзей вядомых, добрых, растаропных, заможных і аселых ў тым павеце. Харужы, калі будзе дзяржаць харугоў, павінен мець на сабе зброю добрую, шлем або прылбіцу і броню, і конь бы пад ім быў добры. А харугоў у сваім гуфе (палку) на шыхту (сматру) павінен трымаць сам харужы, а харугвы павінны выдавацца з нашага скарбу па даўнаму абычаю». А харужыя земскія і дворныя павінны ўрадаваць па даўнаму абычаю. (Арт. 6-ты). Такжа, мы, гаспадар, дзеля параднейшага збору на вайну, каб не было ўцяжлівасьці людзям, устанаўляем так: калі за патрэбай земскай ад нас, або ад паноў рад, або ад гэтмана будзе сказана ўсёй зямлі ехаць на вайну, тады харужы, паведаміўшы аб тым шляхту, кожды ў сваім павеце сам павінен выехаць у поле і сказаць сваім паветнікам, каб яны за тры дні да выступленьня ў паход зьехаліся да яго з ўсяго павету; а яны павінны, нічым неадмаўляючыся, у той жа час зьезджацца на назначанае мейсцо са сваімі почтамі, з каторымі павінны служыць вайну. Затым харужы, сабраўшыся зь імі і, маючы падробную вядомасьць і печу (надлед)* аб кождым із іх, са ўсімі павінен ісьці да каштэлена; і зьехаўшыся з каштэлянам, харужы павінен здаць свой павет шляхты каштэляну з падробнай вядомасьцю, ці ўсе зьявіліся ў поўнай зброі і хто не явіўся і чаму, а ў каторым павеце німа каштэляна, там харужы павінен здаць шляхту маршалку, каторы будзе мець ўладу каштэляна. І калі сойдуцца з каштэлянам, харужыя з шляхтай павінны пад зьверхніцтвам каштэляна або маршалка ісьці да воеводы таго воеводзства; і, зышоўшыся з
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/150
Гэта старонка была вычытаная