Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

ім, каштэлян або маршалак з харужым павінны здаць шляхту воеводзе з падробнай справаздачай, каго німа і чаму». (Арт. 7). «Шляхта на вайне не павінна нідзе станавіцца як толькі пад сваей паветовай харугвай, і паветчыкі павінны разьбіваць свой абоз на вайне пры сваім харужым, а не розна». (Арт. 11). «Кожды шляхціц, па хворасьці нязмогшый зьявіцца на службу, павінен абавязкова паведаміць аб гэным харужага свайго павету з пасьведчэньнем трох шляхціцоў аб праўдзівасьці яго хваробы». (Арт. 12). «Хто ж замест сабе пашле на службу свайго сына, той з трымя суседзямі сваімі шляхціцамі павінен прадставіць яго харужаму свайго павету, а харужы, прызнаўшы прыведзенага годным да вайсковай службы, павінен разам з каштэлянам падаць да ведама аб гэтым гэтману». (Арт. 13). Харужы не мае права каго са сваіх паветнікоў пакідаць дома або звальняць ад службы; а каторы харужы ня дасьць ведама гэтману аб нез’явіўшымся, то за гэта пазбаўляецца свайго ўраду. Разьдзел VIII, арт. 3 паказвае, што харужы ў ваенны час у стасунку да зацьвярджэньня тэстаманту, заменяў сабой паветовы земскі суд. У праве гаворыцца: «тэстамант ускора па напісаньні павінен быць сведчэн перад гаспадарам або перад земскім судом на першых роках судовых, а на вайне — перад гэтманам або перад харужым паветовым».

Акром вайскова-адміністратыўных абавязкаў, на харужым ляжалі ешчэ абавязкі і невайсковага характэру. Гэтак харужы ў сваёй кругаколіцы, называнай харужствам, павінен быў апавешчаць шляхце ўсе нова выданыя правы, датыкаючыя яе. Харужыя павінны былі зьбіраць сярэбршчызну. Паводле ўстава 1589 году, харужыя павінны былі быць пры выбары паслоў на сойм; харужым ішла вядомая плата са шляхты на расходы пры паездцы на сойм і пры адвозе ў скарб сярэбршчыны; харужыя прыймалі ўдзел пры вызаве паветовай шляхты на суд, і за гэта атрымлівалі плату 10 грошы ад 10 коп або памільнае. Харужыя мелі вялікае значэньне ў сваіх паветах, як земскія выбарныя і прэдстаўнікі мейсцовай шляхты, а можа быць абаронцы шляхэцкіх інтэрэсаў на агульных соймах, і, як здаецца, паслы на сойм ад’ежджалі