не іначэй як пры сваім харужым. Харужыя земскія былі ў ліку сяброў рады гаспадарскай, як прэдстаўнікі інтарэсаў шляхты.
ХАРУЖЫ (II)
Статут Вялікага Князьства Літоўскага кажэ: «Харужы, калі харугоў будзе дзяржаці, мае мець на сябе зброю добрую, а харугоў сам харужы ў гуфе сваім мае дзержаці». Харугві ў беларускім войску былі так даўно, як даўнай есьць сама вайсковая арганізацыя. На жаль, маем вельмі скупыя весткі аб беларускіх вайсковых харугвях. Агульна вядома, што харугві рабіліся з колеровых тканін з нашытымі (аплікаванымі) або вышыванымі (гафтаванымі) гэрбамі зямель, паветаў, або гэрбамі магнатоў, да каторых належалі вайсковыя часткі. У Вялікім Князьстве Літоўска-Беларускім быў урад Вялікага Харужага Літоўскага, харужага надворнага, урэшці харужыя аддзела вайсковых. Вялікі харужы выступаў толькі з дзержаўнай харугвяй; надворны харужы насіў харугоў пануючага дому ў часе манаршых выступаў і пераездаў.
ЦІВУН
Па судоўніку Казіміра Ягайлавіча, дадзенаму ў 1468 гаду, цівуны, падобна намесьнікам, былі спраўцамі паветаў і самаіста кіравалі даручанымі ім кругаколіцамі. Па статуту 1529 году цівуны не маглі судзіць шляхты і баяроў; іх справаваньне і суд абмежаліся толькі цяглымі людзьмі і ў малазначных справах, не датыкаючых земляўладаньня і не крымінальных. На павіннасьці цівуноў лежаў збор падаткоў як на гаспадара, так і на старасту ці воеводу. Цівуны былі местовыя і валасныя. Паводле Данілавіча (Скарбец Дыплёматов)* цівун быў безпасярэдным начальнікам усіх цяглых людзей у даручанай яму кругаколіцы, і ніякі вышэйшы зьверхні