без суда, яны карысталіся льготамі на судзе, урэшце, у 1566 г. з аткрыцьцём выборных шляхоцкіх судоў у рукі шляхты перайшоў суд над усімі сябрамі свайго стану, у тым ліку і над князямі і панамі. Іх маетнасьці былі звольнены ад дзержаўных падаткоў; ім была нададзена ўлада над селянамі, выключна яны займалі дзержаўныя ўрады цэнтральныя і мейсцовыя, маетнасьцю сваей яны маглі распараджацца па сваей волі, не пытаючыся ўраду. Дзякуючы паветовым генеральным і вольным соймам, шляхта кіравала ўсей дзержавай. Пасьля Люблінскай уніі нават вайсковая павіннасьць, галоўны абавязак шляхты, разьдзелялася ей самой паміж сабою, а не па загаду гаспадара па пастанове з панамі і радай, як гэта практыкавалася раней. Перэтвараючыся ў прывілейны стан, шляхта старалася адмежыцца ад мешчан і селян.
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/157
Гэта старонка не была вычытаная