памножыліся, напрыклад, адна Полацкая мела звыш 60.000 томаў, акадэміцкая Віленская каля 50.000 т. Акром гэтага, старанна зьбіралі кнігі чысьленныя беларускія магнаты: Тышкевічы, Радзівілы, Тызенгаўзы, Огінскія, Хрэптовічы і інш. Кожды манастыр меў таксама сваю большую або меншую бібліотэку і архіў. Пасьля заняцьця Беларусі Расеяй беларускія бібліотэкі былі павывожаны ў Маскву, Петраград, Казань, Харкаў і Кіеў.
БІЧОЎНІКІ
Бічаваньнеся дзеля стлумленьня парываў цела і дзеля пакуты здавён даўна займая пачэснае мейсцо паміж рэлігійных практык. У канцы XVI ст. езуіты звычай бічаваньня завялі і на Беларусі. Бічаваньнеся асабліва практыкавало брацтва міласэрдзя, да каторага належала многа сэнатараў. Альброіх Станіслаў Радзівіл, сам найсуроўшы паміж бічаўнікаў свайго часу, у сваіх спамінах кажэ, што ў 1638 г. Кароль Ладыслаў IV у часе працэсыі дысцыпліны* на сябе зажываў. Бічаўнікі станавіліся парамі і ішлі ў кружок са сьпеваньнем рэлігійных песень узаемна бічуючыся; кожды біў рэменнай дысцыплінай па голых плечах перад сабой стаячага.
БРАЦТВЫ
У старабеларускай мове называлі брацтвам кождую сувязь ці супалку. Пачатку беларускіх брацтвоў трэба шукаць яшчэ ў дахрысьціянскія часы. Імкненьне заарганізаваньня было на гэтулькі вялікае, што ў XIV—XVI стст. жыхарства мест складалося з самых брацтвоў. Наогул усе старадаўные нашы брацтва можна падзяліць на 3 галоўныя групы: 1) рэлігійна-дабрачынныя, 2) купецкія і 3) рэмесьленныя. Брацтвы істнавалі ня толькі на местох, але нават і на вёсках. Найбольшым цэнтрам беларускіх брацтв была Вільня; тут істнавала і «Панскае брацтва», ставечае сабе мэтай