і самі правадзіць яго цела. 12) Госьці, прыходзячыя ў брацкі дом дзеля бясед з брацьцямі, ня маюць права гаварыць пустых і непатрэбных рэчэй або разважаць аб сваіх патрэбах, а павінны сядзець уважліва і да стараст і брацтва мець паслухмянасьць. 13) Бурмістры і купцы віленскія рымскай і грэцкай стараны ня маюць права браць на службу ў свае брацтвы людзей, упісаных у купецкае брацтва, і тым чыніць брацтву ўніжэньне і паруху, бо кождае брацтва выбірае сабе слуг са свайго брацтва і трымае іх для сваіх паслуг. 14) Сьвяты, у каторыя зьбіраецца брацтва восемь разоў у год, гэткія: на Вялікдзень, на Сёмуху, на Прачыстую, на Пётра, на Пакровы, на Сьв. Міколу, на Раджаство і на Благавешчэньне (А[кты] З[ападной] Р[оссии]. Т. ІІІ, № 131).
Гэты ўстаў, не глядзя на сваё познае паходжэньне, мае для нас важнае гістарычнае значэньне. Па гэтаму ўставу можна прасьлежыць усю гісторыю брацтвоў на Беларусі.
БУЛАВА
Булавой называлі кароткую ляску з галкай наверсе, якая была сымвалам гэтманскай дастойнасьці. Булава была выключнай прыналежнасьцю гэтманскай улады, пернач, або буздыган, быў прыналежнасьцю палкоўнікоў, ротмістроў і паручнікоў. Паміж булавой і перначом, або буздыганом, была розьніца ў тым, што галка булавы была круглая, нярэдка багата здобленая ці саджэная каменьнямі, а галка пернача была грушкавідная ў доўжкі карбаваная. Карбы, або лісьці пернача называліся пёрамі, каторых было ад 6 да 8.
Печацей называлі даўней канцэлярскі ўрад, ляскай — маршалкоўскі, а булавой — гэтманскі ўрад. Булава велікая азначала ўрад Вялікага Гэтмана, а меншая ўрад польнага гэтмана.
У часе паспалітага рушэньня (усеагульнага аполчэньня) выбраны шляхтай данай аколіцы паручнік, каторы даводзіў дружынай сваёй аколіцы, калі хацеў сабраць суседзяў на нараду, пасылаў свой пернач да найбліжэйшага суседа з нака-