да нас у незначных адруках, у якім мы сустрэчаем толькі цёмныя намёкі аб адносінах прыгарадоў да Полацка і з гэтах намёкаў мы можам толькі дагадывацца, што адносіны не заўсёды былі нармальнымі і згодны са старым правам, а шмат што варункавалося нейкай вотчыннасьцю ў княжжым родзе Рагвалодавічаў, а ешчэ болей умешаньнемся Кіеўскіх, Смаленскіх і Чарнігаўскіх князёў, а такжа ўмовамі літоўскіх плямен з князямі Рагвалодавічамі. Гэтак у 1159 гаду Рагвалод Барысавіч, аддзеляный брацьцямі, шукаў сабе воласьці Сьвятаслава Ольгавіча чарнігаўскага і выпрасіў у яго сабе дружыну і пры гэтай помачы заняў Друцк. Або ў 1162 гаду Валадар затрымаў за сабой Гарадзец пры помачы Літвіноў, і Літвіны памаглі яму разьбіць Рагвалода Барысавіча з Палачанамі.
Цікава адмеціць, што Навагрудак, сталіца Міндаўга літоўскага, спраўляўся вечам да 1511 году, да часу, калі ў ім было заведзена майборскае права.
ВІЖ
Віж — гэта быў паліцэйскі ўрадовец пры судзе, выпаўняўшый загады суда. Віж выбіраўся і назначаўся воеводамі, старастамі, дзержаўцамі і другімі ўраднікамі гаспадарскімі, ён быў неабходны афіцыальны пасрэднік і сьведка пры ўсякай судовай справе, дзе што трэба было агледзіць, даведацца і выпоўніць па судовай пастанове; віж быў правай рукой і вокам суда. У статуце 1529 году павіннасьці суда выложаны такім парадкам: Раздзел V, артыкул 8-мы. «Хто бы каму даручыў дзяцей сваіх або сваю маетнасьць ці жану, то апекуны павінны паступаць ніжэпісаным парадкам, узяўшы ад ураду віжа таго павету і пры ім ешчэ трох шляхціцоў годных веры, і пры гэтых сьведках апісаць усю маетнасьць; і, узяўшы ад таго віжа і ад тых баяроў-шляхты два рэестры пад іх печацямі, адзін рэестр хаваць у сябе, а другі перэдаць у павет воеводзе або старасьце». Разьдзел VI, артыкул 10. Віж пасылаўся да знатных паноў,