In memoriam Rimanto Jaso
Светлай памяці летувіскага медыявіста Рымантаса Ясаса
Наш Глогер
Вацлаў Ластоўскі — энцыклапедыст
Памятаю, калі меў гадоў 20, у нашай новай хаце, на свежа-смалістых, самаручна выштукаваных кніжных паліцах з’явілася некалькі тамоў адмысловай «Старапольскай энцыклапедыі»[1] Зыгмунта Глогера (1845—1910). Разам з факсімільна ўзноўленым багаццем ілюстрацый, дзеля якіх, не ў апошнюю чаргу, і набываліся старэйшым братам-мастаком фаліянты для хатняй бібліятэкі ў Ракаве (пры зычлівым, як цяпер кажуць, «спонсарстве» нашага таты), мяне зачараваў змест артыкулаў. Не верылася, што іх напісаў адзін чалавек. Ці не ўпершыню пашкадаваў: чаму я не студэнт гістфака?! Такой энцыклапедыі варта і Беларусь!
Тады й не падазраваў, што напачатку 190-х у віленскіх архіўных сховах напаткаю манускрыпт, складзены «нашым Глогерам» — Вацлавам Ластоўскім (1883—1938). А натрапіў-шы, ужо ўсведамляў: адшуканая важкая папка сляпога машынапіснага тэксту — нязначная часціна неабсяжнай навуковай і творчай спадчыны чалавека, чыё імя ў пару маёй (ды ці толькі маёй) маладосці мэтанакіравана замоўчвалася імперскім прамаскоўскім рэжымам. І ці толькі Ластоўскага хавалі ад нашчадкаў? Дзесяткі, сотні родных імён святых для нас, чужых і варожых для набрыдзі метадычна шальмаваліся і аплёўваліся. Гэтак пужала акупантаў
- ↑ Zygmunt Gloger.Encyklopedia staropolska ilustrovana. Ze wstępem Juliana Krzyżanowskiego. Warszawa, Wiedza Powszechna. 1978. T. 1—4.