калі трэба было разсудзіць іх людзей: «Па княжых людзей не павінна пасылаць дзецкіх* для вызава ў суд, наперад трэба абаслаць таго пана, чыі людзі, прыказуючы яму ўчыніць справядлівасьць перад віжом нашым або ўрадовым». Артыкул 31. «Калі па пастанове суда каму з каго трэба будзе спагнаць маетнасьць або сумму грошы, то, атрымаўшы на гэта права, такі ня можэ выпоўніць судовай пастановы, а павінен узяць з сабою віжа ад судзьдзёў, каторыя вынесьлі пастанову аб спагнаньні». Разьдзел VII, артыкул 2. «Калі бы хто гвалтам наехаў на чый дом і каго бы там раніў і забіў, то з таго дому ў сьлед за гвалтам трэба паведаміць сваіх суседзеў, затым узяць з бліжэйшага ўраду віжа і паказаць яму гвалт і раны або забітага і суседзямі з віжом устанавіць вінавайцу гвалту». Артыкул 17. «Пры позыве ў суд гвалтаўніка жалабшчык павінен давясьці гвалт віжом урадовым і шляхтаю людзьмі добрымі, каторым ён паказываў гвалт, або каторыя бачылі, як адбыўся гвалт». Артыкул 15. «Калі б хто на чужой зямле пасеяў жыта, то гаспадар, называючый зямлю сваёй, павінен узяць ад ураду віжа і пры віжу, апавесьціць, каб ён, пажаўшы, не звозіў жыта з зямлі». Артыкул 19. «Віж па загаду суда або ўраду апісываў маетнасьці за даўгі, прычым ён павінен быў рабіць опісь пры двох ці трох шляхціцах, добрых, старонных людзёх і пісаць маёмасьці тры рэестры за печацямі: сваёй і тых добрых людзей і адзін рэестр аддаць таму, у каго апісаў маемасьць, другі пакінуць у сябе, трэцьці падаць у той урад, ад каторага быў пасланы». Разьдзел Х, артыкул 2-гі. «Калі б залажыўшый сваю маёмасьць хацеў на тэрмін яе выкупіць, а хто ўзяў у застаў — не хацеў прыняць сваіх грошы і аддаць маёмасьць, то той, што заставіў, павінен быў узяць віжа ад ураду свайго павету і з віжом да яго ехаць, каб узяў свае грошы. І калі б ён не хацеў браць грошы і пры віжу, то віж, узяўшы грошы, павінен іх перадаць у скарб гаспадарскі, а ўзяўшага заставу абавязаць датычна маёмасьці». Па таму ж статуту, па 35 артыкулу VI раздзела назначаны гэткія даходы віжам: «Віжу і дзецкаму нашаму віжовага і дзецкаваньня рубель, а віжу воеводзкаму, земскага маршалка і старасты палавіну рубля, а дзержаўцавым віжам і дзецкім, каторыя
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/40
Гэта старонка была вычытаная