Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

гога воеводу і нават выбіраць яго з паміж сабе. Полацкі і вітэбскі воевода, уступаючы ў урад, у першы ж дзень дасьць грамадзянам прысягу, што палачаніна або вітэбляніна ня будзе караць без суда. Полацкі або вітэбскі воевода ня мог судзіць адзін, а абавязкова са старшымі баярамі і мешчанамі. Наагул у устаўных граматах, даваных землям, гаварылося, каб воеводы справаваліся паводле старадаўных абычаеў і навін не ўвадзілі; але запраўды гэта рэдка выпаўнялося. Нават полацкія воеводы, больш другіх абмежаныя, дрэнна выпаўнялі пастановы ўстаўных грамат.

Воеводы, як сябры княжай рады, пры гэтым нярэдка бываўшыя канцлерамі і спраўляўшыя іншыя важныя дзержаўныя ўрады, не маглі заўсёды быць у сваіх воеводзтвах; дзеля гэтага большай часьцю воеводзтвы спраўляліся іхнімі намесьнікамі, а самі яны карысталіся толькі даходамі і толькі часова бывалі ў сваіх воеводзтвах.

Пасьля Люблінскай уніі (1569) у агульным сэнаце ўсёй Рэчыпаспалітай дзеля таго, што старшэнства крэсал залежала ад даўнасьці воеводзкіх урадоў у землях, то пасьля польскіх, заседалі беларускія воеводы і ўкраінскія, а ніжэй іх літоўскія.

ВОЗНЫ

Гэты ўрад, паводле першапачатковага паходжэньня, перанесен да нас з Польшчы, і ў статуце 1529 г. саўсім не ўпамінаецца і да 1566 году не сустрэчаецца, толькі ў устаўных граматах некатарых паветаў Падляшскай зямлі, карыстаўшыхся польскім правам, напр.: у Драгічынскім і Бельскім, сустрэчаецца ўрад вознага і раней. Возны, як агульны ўрад для усяго Беларуска-Літоўскага княжства, паяўляецца толькі з выхадам у сьвет статуту 1566 г., дзе разам са сваей першапачатковай службай ён выпаўняе і ўсе абавязкі віжа. Першапачатковы абавязак вознага быў развазіць павесткі на суд.

Аб устанаўленьні возных для Беларуска-Літоўскага