Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

што спраўлялі дварамі гаспадаравымі, а цівуны спраўлялі валасьцямі. Дзержавы другога парадку пераважна раздаваліся сябрам рады і другім высокім дастойнікам ня гэтулькі дзеля справаваньня імі, сколькі дзеля атрыманьня даходаў. Былі такжа дзержаўцы ў земскіх местох і кругаколіцах, якія жылі ў дадзеных ім дзержавах і спраўлялі імі самі, як старасты сваімі паветамі.

ДРУКАРНІ БЕЛАРУСКІЯ

Першыя ў сьвеце дзьве славянскія кнігі, друкаваныя кірыліцай, Осьмігласьнік і Часасловец былі надрукаваны ў Кракаве ў друкарні Швайпальта (Сьвятаполка) Фіоля. На канцы гэтых кніг, пад гэрбам места Кракава, маецца напіс: «Доконана бысть ся кніга въ велікім граде въ Кракове, прі державе велікого короля Польского Казіміра і доконана бысть мешчаніном краковскім Швайпольтом Феол із Немец немецкого роду Франк і скончена по Божіем нарожэньем 1490».

Гэтага ж самага году выйшоў у Кракаве ў таго ж Фіоля Часасловец, або кніга канонічных гадзін, пры каторым бывае заўсёды і псалтыр.

Ад часоў Фіоля да Скарыны сьледоў славянскіх друкарэнь нідзе не знаходзім. Толькі ў 1517 г. Скарына пачаў у Празе Чэскай друкаваць свае беларускія пераклады Бібліі. Здаецца, адтуль прывез ён у Вільню кірыліцкія дручкі і тут, у доме Бабіча, выдаў у 1525 г. Апостал. Гэта есьць першая кніга друкаваная ў Вільні.

Пасьля Скарыны залажылі ў Вільні друкарню Мамоніча. Мамонічоў было трох — Лукаш, падскарбій Вялікага Князства Літоўскага-Беларускага, і стараста Дзісенскі Кузьма, у 1600 г. бурмістр Віленскі, і Лявон, друкар княжэцкі і каралеўскі. Друкарня Мамонічоў працавала ад 1576 г. да 1617. У Мамонічоў быў надрукаваны і трэцьці Статут Вялікага Князства Літоўска-Беларускага. Акром статуту, выйшлі з гэтай друкарні: