КЛЮЧНІК
Першапачаткова быў дворным слугой князя, якому даручаліся ключы ад складоў. У гарадох ключнікамі называлі брамных, якія нанач замыкалі местскія брамы і пераховывалі ў сябе ключы. Але калі двор Вялікакняжы стаўся цэнтрам, куды імкнулася служылая арыстакрацыя, то і ўрад ключніка гаспадаравага стаўся важнай пасадай. Ужо на пачатку ХVI сталецьця ўрады ключнікаў даручаюцца знатным фаміліям. Але перамена грамадзянскага значэньня ключніка не зьмяніла характару іх ураду: яны асталіся даверэннымі асобамі ў гаспадара, каторым даручалося кіраўніцтва ў гаспадаравых маетнасьцях і местах; у местох земскіх ключнікі пераховывалі гаспадарскія даходы, да яго перэсылаліся ўсе дзержаўныя зборы з павету, і ён перэсылаў іх падскарбяму ў скарб.
КНЯЗЬ
Слова князь паходзіць ад «Кон». Кон у беларускай міфалогіі роўназначна грэцкаму Кронасу — богу часу. Князі выводзілі зазвычай пачатак сваіх родаў ад багоў. Патомкі якога-небудзь легендарнага харобра, узяўшыя ўладу над народам, лічылі сябе конязямі, князямі, што значыло — баговічамі. Гэтак мы бачым, што скандынаўскія, грэцкія, егіпецкія, асырыйскія і другія князі старасьвецкіх народаў зазвычай выводзяць сваё паходжаньне ад бязсьмертных багоў. Як ва ўсіх старых народаў, так было і ў славяноў. Гісторыя застае беларускіх князёў ужо пазбаўленымі божскага арэолу, аднак, відаць, вера ў тое, што толькі людзі, паходзячы ад баговічаў, могуць спраўляць народамі, была ешчэ жыва ў беларускім грамадзянстве, бо права быць выбранымі на справаньне, калі ня ўсей зямлёй, то войскам земскім, прызнавалося толькі за сваім князеўскім родам. Гэтым тлумачыцца, чаму палачане выбіралі князеў толькі з княжага роду, а