не якога будзь іншага. Гэтым тлумачыцца такжа і тое, чаму пры ўсей вольнасьці і дэмократычнасьці адносіны да князёў свайго князёўскага роду вызначаюцца надзвычайнай прывязанасьцю ў палачан.
За многа сталецьцяў да легендарнага прызваньня Рурыка на Ноўгародзкае князство ў беларусоў упамінаюцца князі ў Полацку. Скандынаўскія сагі ўпамінаюць аб князю Полтасу, але першым гістарычным князем быў Рагвалод, аб каторым летапісец Нэстар кажэ: «бе бо Рогволод прішел із заморья, імяше власть свою в Полтеске, а тур в Турове, от него же і туровцы прозвашася». Чыста славянскае імя — Рогвалод, паказывае, што гэты князь ня быў чужаземцам-неславянінам, а прывязанасьць палачаноў да свайго княжага роду пацьверджае, што Рогвалод быў патомкам старадаўных мейсцовых князёў, аб каторых, можа, і хадзілі легенды за часоў Нэстэра, што яны, падобна Рурыкавічам, прыйшлі з заморья. Сам летапісец нідзе не гаворыць, каб Рогвалод заваеваў полацкую зямлю, то адгэтуль можна зрабіць вывад, што ён, як і шмат даўнейшы пратапляста туроўскіх князёў — Тур, — былі мейсцовымі роданачальнікамі прадаўнага, легендарнага паходжэньня. Пацьверджае гэту мысьль высока разьвітае народапраўства ў полацкай зямлі, чаго не магло бы быць, каб народ быў паднявольны, пад чужацкай уладай. Зь летапісей вядома, што ў 980 гаду кіеўскі князь Валадзімер з вялікім войскам ноўгародзкім і варажскім падступіў да Полацка, разьбіў Рагвалода, забіў яго сыноў, а дачку Рагнеду ўзяў сабе за жонку, пасьля, забіўшы брата Яраполка, умацаваўся ў Кіеві, і гэткім чынам Полацкая зямля, падобна, як раней смаленская, была ўключэна ў лік уладаньнеў Валадзімера Кіеўскага. Зрэшты, Валадзімер, здаецца, пакінуў Полацак спраўляцца вечам і нават не назначыў туды намесьніка, прынамсі летапісі не спамінаюць аб Валадзімеравых намесьніках у Полацку. Васемнадцаць гадоў трывала залежнасьць Полацкай зямлі ад Кіева. Каб зьвязаць усё ж такі полацкую зямлю з Кіевам, каторую, відаць, трудна было ўтрымаць у паняволеньні, Валадзімер аддае свайго малалетняга сына Ізяслава, пабудаваўшы яму асобны горад