Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

праўнук Глеба Ўсеслававіча Менскага, ці ўнук Валадара Глебавіча.

Астаючы на мейсцох усё па стараму, Гедымінавічы занялі саўсім іншае палажэньне ў стасунку да полацкага веча, чым іх ранейшыя папярэднікі, выбарныя полацкія князі: Рагвалодавічы ня мелі ў полацкай дзержаве сваей зямлі, і яны знаходзіліся ў простай залежнасьці ад веча. Мэндаговічы, наадварот, былі багатымі землеўласьнікамі ў Літоўскай зямлі і ня мелі патрэбы ставіць сябе ў залежнасьць ад полацкага веча. Яны былі абаронцамі незалежнасьці і самаістасьці полацкай і другіх беларускіх зямель, каторых ужо вечы самі абараніць не маглі і каторых ужо пачалі суседзі разрываць, і дзеля гэтага ў іх руках цэнтравалася вярхоўная ўласьць над усімі беларускімі землямі. Гэткім чынам, яны сталі вышэй сучаснага ім полацкага веча. З пашаны да Полацка, як мэтрополіі ўсей беларускай і літоўскай зямлі, — яны, замяніўшы сваёй уладай уладу полацкага веча, — ня толькі не сьцесьнялі Полацкага веча, але нават абярэгалі некаторыя даўныя правы Полацка. Гэта можна бачыць у ўстаўнай грамаце 1547 г., у якой Зыгмунт-Аўгуст між іншым пішэ: «особлівое ласкі нашае гаспадарскае ўсе добраволенства, лісты предков нашых деда дзядзі і айцы нашага, каралей і вялікіх князей іх мілосьцей, сім нашым лістом поцьверджаем Полоцку права вольныя хрестіянскія, добрыя справедлівыя і сім нашым прывілеем на вечныя часы даем... А палачанамі нам не дарыціся нікому...» (Акты З[ападной] Рос[сии]. Т. I. № 5).

КУПЦЫ

Другім, пасьля баяроў, станам у Беларусі былі купцы. Што купцы становілі другі стан пасьля баяроў, аб гэтым сьведчыць устаўная грамата Казіміра, даная Полацку ў 1456 гаду. У ей сказана, «што для перахову грамадзянскага скарбу павінны быць выбраны два чэлавекі ад баяроў, два чэлавекі ад мешчаноў, два чэлавекі ад дваран местскіх, два чэлавекі