най справе нашага баярства і пераход яго праз шляхэцтва на старану Польшчы. Пасьля цэнтральная дзержаўная ўлада, пад відам уважлівасьці да купецтва, дабівала яго дараваньнем майборскага права. Майборскае, або нямецкае, права на выгляд давало купецтву значныя прывілеі, надаючы яму незалежны суд і самасправаваньне, незалежна ад земскага суда і справаваньня. У істоце ж было не так: майборскім правам даканчальна была парвана зьвязь паміж купецтвам і земствам, купцы былі пастаўлены ня толькі ў акромнае, але і ў воражае палажэньне ў стасунку да земства. Пры гэтым майборскае права са сваімі нямецкімі формамі, саўсім незгоднымі з народнай псыхікай, гістарычнай эволюцыяй нашага мешчанства, сьціснуло свабоду прамысловасьці, чым як ня трэба лепш скарысталіся наплывовыя чужыя элемэнты, асабліва жыдоўскія эмігранты, спрытна ўкланіўшыяся ад улегласьці майборскаму праву.
Угоды, заключаныя беларускімі князямі з немцамі, паказываюць, што беларускія купцы моцна стаялі за правы сваей таргоўлі, якая даходзіла Готланда, Любэкі і іншых гарадоў нямецкіх і скандынаўскіх. Гэтак у грамаце 1267 г. сказана: «А палачанам і відблянам вольнае таргаваньне ў Рызе і на готцкім беразе і ў Любецы». Палачане нават у XV сталецьці дагаварываліся з немцамі аб таргоўлі ўсяго Літоўскага княжства як галоўныя прэдстаўнікі гэтай таргоўлі; гэтак у грамаце 1405 г. сказана: «Мы, палачане, усе добрыя людзі малыя, надзеючыся на Бога і Сьв. Сафіі міласьць і Князя Вялікага Вітаўта здароўе, хочэм з табою князь местар любоў дзержаці і з тваею браціей са ўсімі рыцарамі; такжа хочэм з вамі, рыжскія ратманы, і са ўсімі рыжскімі купцамі меж сабою прыязньство дзержаці і любоў на обе староны крэпка. Вам нашага палачаніна аберэгаць, як свайго брата немчына ў Рызе, а нам палачанам вашага брата немчына такжа па таму ж бярэгчы ў Полацку. А таргаваці па стараму закону ўсякую таргоўлю, купіць і прадаць. А таргаваць нямецкаму купцу з госьцям літоўскай зямлі добравольна. А з ноўгародцамі нямецкаму купцу тарговаць, а прамежы іх хадзіць нашаму палачаніну, бо ноўгародцы нас не пускаюць у нямецкі двор