таргаваць без свайго ноўгародца. А з масквінамі тарговаць вашым немцам і такжа нашаму палачаніну памежы іх хадзіць, бо масквіны ад нас бяруць тамгу*, а васковы вес дзержаць па стараму закону, што б наш берковец быў большы вашага поўпудом рыжскага весу; а сярэбраныя вясы рыжскія дзержаць больш полацкіх сярэбраных вясоў полузалатніком. А соль весіць пудным рэмянём, а саляны беркаўск учыніць у васковы беркаўск. А белка купіць, а намет даваць, а ва двор не браць. А міма горада Полацка нямецкаму госьцю не хадзіць, таргаваць немцам у Полацку, а малой вам таргоўлі не купіць у Полацку ў розьніцу, а карчмы вам у нас у Полацку не дзержаць. А весцам нашым і вашым красты цалаваць, што ім права весіць на обе староны. А коней нам у вас у Рызе купляць, на чым ехаць уверх, а ад ног не браць (падатку). А правініцца наш палачанін у Рызе, то немцам у Рызе не караць, атпусьціць яго ўверх, і там яго скараюць палачане. А правініцца немец у Полацку, пусціць яго ў Рыгу, і там яго судзяць свае па свайму праву. А рубежа не чыніць. Знаці істцу істца. А таргоўцу чыста прыехаці і ад’ехаці на обе стороны» (Руск. Лівон[скія] Акты, № 254). У грамаце 1478 г. мы маем простае сьведзтво, што купцы таксама, як і баяры, высылалі разам пасольствы дзеля перэгавораў з суседзямі. У грамаце сказана: «...і нонечы паслалі баяры полацкія, і мешчане, і ўсе паспольство полоцкага места свае паслы полацкія з веручым лістом, ад баяр пан Сенька Радковіч, ад мешчан Еўлашка Федаровіч, от паспольства пан Зіновій Боцько да вашэй ратушы всего Рыжскаго места». З граматы 1479 г. відаць, што беларускія купцы нават і ў гэты часы ешчэ не спынялі сваёй заморскай таргоўлі і вымагалі ў рыжан, каб полацкім купцам была вольная дарога за морэ. У грамаце сказана: «А як Герман ваш слюбіў (шлюбаваў — прысягаў, кляўся) і руку даў, што нашым купцам палачанам за морэ пуць чыст таргаваці, і мы па таму слюбеньню па Германаву вашых купцоў прапусьцілі і к Вітэбску, і к Смаленску, яны ж і на Маскве пабывалі. А як сьлюбіце нам, што нашым купцам палачанам дасьце за морэ пуць чыст таргаваць вадою і сухім пуцем, і мы ныне прапусьцім вашых купцоў к Смаленску і
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/81
Гэта старонка не была вычытаная